У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Небяспечныя забавы”. Прысутныя даведаліся пра пагубны ўплыў псіхаактыўных рэчываў на арганізм чалавека. Прысутныя з цікавасцю слухалі пра гісторыю наркатычных рэчываў, аб іх прадуктыўным выкарыстанні з глыбокай старажытнасці ў медыцыне і, вядома, пра тое, у якой страшны палон яны могуць захапіць асобу.