12.10.2020г. Бібліяграфічны агляд літаратуры “Белая берёза под моим окном…”

Да 125-годдзя з дня нараджэння рускага паэта Сяргея Аляксандравіча Ясеніна бібліятэкары філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правялі бібліяграфічны агляд літаратуры і пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з кніжнай выставай “Белая берёза под моим окном…”. Чытачы ўзгадалі, што радкі Ясеніна набылі сваё гучанне ў жаночым выкананні Людмілы Зыкінай (“Слышишь, мчатся сани”), Галіны Ненашавай (“Берёза”), Ніны Панцялеевай (“Не жалею, не зову, не плачу”), Надзеі Бабкінай (“Отговорила роща золотая”), песні на яго вершы выконваюць Алена Ваенга, Стас Міхайлаў і іншыя. Прыемна было чуць ад чытачоў, што яны з задавальненнем перачытваюць калі-некалі вершы Ясеніна, якія не страцілі сваёй актуальнасці цяперашнім часам.