У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ Клёпа”, якое было прысвечана Дню Маці. Была падрыхтавана кніжная выстава «Мама мая святая». Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення слова «мама», з творамі, якія расказваюць пра маці, а таксама прачытала пасловіцы і пагаворкі пра маці. Дзеці спявалі песні пра матуль. Каб парадаваць у гэты святочны дзень сваіх матуль, дзеці атрымалі ад бібліятэкара паветраны шарык і салодкі пачастунак.