16.10.2020г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Самая цудоўная з жанчын”, прысвечаная Дню Маці. У цёплай добразычлівай атмасферы людзі сталага ўзросту прымалі шчырыя віншаванні і цёплыя словы падзякі, дзяліліся самымі яркімі момантамі са свайго жыцця. На працягу мерапрыемства гучалі песні, вершы аб маці. Удзельнікі свята з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах “Збяры прыказку”, “Залатая сярэдзіна”, “Мама – працаўніца”, “Угадай мелодыю”, “Знайдзі маму”, “Знайдзі бацькоў”, “З заплюшчанымі вачыма”, “Загадкі на кемлівасць” і інш. Свята скончылася чаяваннем, на якім прагучала шмат слоў падзякі ў адрас арганізатараў мерапрыемства.