09.11-14.11.2020г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд літаратуры “Літаратура для сэрца і душы”

На працягу тыдня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Літаратура для сэрца і душы”, прысвечаная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка, які ўзбагаціў беларускую драматургію новымі жанрамі, такімі як трагікамедыя, сатырычная камедыя, камедыя-рэпартаж, сентыментальны фельетон і інш. Да ўвагі наведвальнікаў былі прадстаўлены творы аўтара: “Выбачайце, калі ласка”, “Зацюканы апостал”, “Трыбунал”, “Кашмар” (“Святая прастата”), “Пагарэльцы”, для якіх характэрна актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострасюжэтнасць, дынамізм, па-народнаму сакавіты гумар.