09.11-14.11.2020г. Кніжная выстава, бібліяграфічны прагляд літаратуры “З верай у дабрыню”

З 9 па 14 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка – драматурга, сцэнарыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча. Наведвальнікі маглі пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Андрэй Макаёнак - адзін з лепшых, і ўжо сапраўды самы вядомы беларускі драматург другой паловы XX стагоддзя. Яго сатырычныя п'есы сталі эталонам жанру. Актыўная грамадзянская пазіцыя, ваяўнічая непрымірымасць да адмоўных жыццёвых з’яў, вострсюжэтнасць, па- народнаму сакавіты гумар – усё гэта характэрна для твораў драматурга. І, вядома ж, “Зацюканы апостал”, які стаў па-сапраўднаму народным і любімым творам усіх беларусаў.