28.12.2020г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд літаратуры “Новый год – время волшебства”

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Новый год – время волшебства”. Наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з літаратурай, якая ўключала навагоднюю і калядную тэматыку. Маленькія чытачы з задавальненнем пазнаёміліся з гісторыяй Новага года, завочна пабывалі ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза і Снягуркі. Усе жадаючыя з задавальненнем узялі пачытаць кнігі. А ў якасці падарунка атрымалі навагодні шарык з пажаданнямі шчасця, здароўя добрага настрою.