30.12.2020г. Сустрэча-віншаванне “Навагодні калейдаскоп”

Напярэдадні новага 2021 года супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на святочную сустрэчу-віншаванне “Навагодні калейдаскоп”. Бібліятэкары падрыхтавалі сваім гасцям казачнае шоў-прадстаўленне з шэрагам конкурсаў і розыгрышаў. Маладыя людзі актыўна і з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, вадзілі вакол ёлкі карагод і спявалі навагоднія песні. Казачныя героі сустрэчы паштальён Печкін і кот Матроскін  павіншавалі ўсіх з наступаючымі Новым 2021 годам і Ражством Хрыстовым і ўручылі кожнаму ўдзельніку сустрэчы навагоднія канверты з віншаваннем і падарункам.