29.01.2021г. Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд літаратуры "Чалавек вялікай душы і таленту"

На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна, народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. На выставе, падрыхтаванай да юбілейнай даты, былі прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання, асобныя творы аўтара, аўдыёкнігі, выданні аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Матэрыялы выставы зацікавілі ўсіх аматараў беларускай літаратуры.