29.01.2021г. Выстава-агляд “Беларусь: Народ. Дзяржава. Час” (да Года народнага адзінства)

У рамках Года народнага адзінства, абвешчанага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 1 студзеня 2021 года, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана выстава-агляд “Беларусь: Народ. Дзяржава. Час”. Літаратура экспанаваная на выставе раскрывае асаблівасці фарміравання і станаўлення беларускай дзяржавы, адлюстроўвае гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці, існаванне нацыянальных супольнасцей як складовай часткі народа Беларусі.

Выстава будзе працаваць на працягу года і папаўняцца новымі матэрыяламі.