12.02.2021г. Віртуальная экскурсія «У помніках наша гісторыя»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з ДУА Канюхоўскі яслі - сад - сярэдняя школа і філіялам па культурна - дасугавай дзейнасці аг.Конюхі прайшла віртуальная экскурсія «У помніках наша гісторыя», прысвечаная Дню памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй Афганскай вайны, даведаліся хто такія воіны - інтэрнацыяналісты. На мерапрыемстве прагучалі ўрыўкі з лістоў салдат, якія загінулі на суровай афганскай зямлі. З дапамогай інтэрнэт - рэсурсаў школьнікі наведалі помнікі воінам - інтэрнацыяналістаў, якія ёсць у нас у Беларусі і паглядзелі дакументальны фільм «Каралеўскі батальён. Невядомы подзвіг».