12.02.2021г. Пазнавальна-забаўляльная хвіліна “Дзень Святога Валянціна: легенды і традыцыі”

Напярэдадні Дня Святога Валянціна, які адзначаецца ў свеце 14 лютага, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага, падрыхтавалі і правялі для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў святочную пазнавальна-забаўляльную хвіліну “Дзень Святога Валянціна: легенды і традыцыі”. Бібліятэкары павіншавалі прысутных са Святам закаханых і коратка пазнаёмілі іх з гісторыяй узнікнення Дня Св. Валянціна. Маладыя людзі актыўна і з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, розыгрышах, адгадвалі загадкі, весела жартавалі. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў клуба. У канцы імпрэзы ўсе атрымалі святочныя паштоўкі і самаробныя сувеніры.