Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.02.2021г. Інфармацыйна-пазнавальная праграма “Падарожжа ў краіну бяспекі” (Адзіны дзень бяспекі)

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” чарговы раз прайшоў адзіны дзень бяспекі з мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганды бяспечных умоў жыцця.Для выхаванцаў групы падоўжанага дня адбылося прафілактычнае мерапрыемства, прысвечанае правілам паводзінаў ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі.

Для дзяцей падрыхтавалі інфармацыйна-пазнавальную праграму “Падарожжа ў краіну бяспекі”. Навучэнцы пачулі міф пра Праметэя, які падарыў агонь людзям, і даведаліся, што агонь можа быць не толькі карысным, але і небяспечным, якую бяду прыносяць пажары і як сябе паводзіць, каб агонь не ператварыўся ў злога і падступнага ворага. Наведвальнікі актыўна называлі правілы бяспечных паводзін з агнём і як трэба паводзіць, калі пажар ўсё-такі здарыўся. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся аб прафесіі смелых і адважных людзей – пажарных, прынялі ўдзел у гульні “Патэлефануй пажарнаму”. Пасля прагляду мультфільма “Урокі Цётачкі Савы” аб пажарнай бяспецы, навучэнцы вывучылі парашковы вогнетушыцель і паказалі, як ім карыстацца. Таксама дзеці пазнаёміліся з тэматычнай кніжна-ілюстрацыйнай выставай. Іх зацікавілі часопіс “Юны выратавальнік”, кнігі “Дапамажы сабе і іншым, ці Бяспека ў надзвычайных сітуацыях”, “Свет без небяспекі” з серыі “Дзіцячая энцыклапедыя. “Здароўе”, а таксама кнігі С.Трафімава “Азбука юнага пасажыра” і “Азбука юнага пешахода”.