Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.02.2021г. Віктарына «Азбука бяспекі»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі» прайшла віктарына «Азбука бяспекі». Падчас гульні юныя чытачы пабывалі на пяці станцыях: правілы паводзінаў у школе, правілы дарожнага руху, бяспечнае дзяцінства, экстранныя службы і выкліч службу выратавання.