06.03.2021г. Творчая майстэрня "Самай любай і прыгожай"

“Самай любай і прыгожай” – пад такой назвай прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок” у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам мерапрыемства стварыць віншавальныя паштоўкі для сваіх любімых мам і бабуль: спачатку паказалі магчымыя варыянты выканання творчых работ, а затым растлумачылі паслядоўнасць выканання. Кожны з наведвальнікаў выбраў свой варыянт выканання віншавання і з творчым натхненнем прыступіў да працы. На прыканцы сустрэчы дзеці стомленыя, але з святочным настроем прадэманстравалі свае непаўторныя работы.