Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

06.03.2021г. Паштоўка-віншаванне «Дарыце жанчынам кветкі»

Бібліятэкар філіяла "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла ўсіх жадаючых на паштоўку-віншаванне «Дарыце жанчынам кветкі». Мерапрыемства прайшло весела. У прысутных быў  добры настрой. Усе актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. У адрас жанчын прагучала шмат прыгожых віншаванняў і слоў падзякі ад дзяцей.