12.03.2021г. Гадзіна зносін “Традыцыі суверэннай Беларусі”

Да Года народнага адзінства ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна зносін “Традыцыі суверэннай Беларусі” з вучнямі сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту. Беражліва захоўваючы спадчыну мінулага, суверэнная Беларусь закладвае і новыя традыцыі. У іх дасягненні і лепшыя якасці беларусаў: міласэрнасць і дружалюбнасць, душэўная шчодрасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім што маем.

Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з новымі традыцыямі, такімі як: захаванне старажытных беларускіх абрадаў, урачыстасці на плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Перамогі - Беларусь памятае, дзень беларускага пісьменства, уручэнне прэміі “За духоўнае адраджэнне”, “Славянскі базар”, Навагодні баль для моладзі, Калядны турнір аматараў хакея “Залатая шайба”, падтрымка мацярынства і дзяцінства, акцыя “Нашы дзеці”. Госць мерапрыемства загадчык філіяла па КДД аг.Малая Бераставіца Варанцова Ганна Антонаўна расказала навучэнцам аб традыцыях малой радзімы. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікі пазнаёміліся з кніжнай экспазіцыяй “Традыцыі і звычаі беларускага народа”.