12.03.2021г. Інтэлектуальная гульня "Хачу ўсё ведаць аб Канстытуцыі"

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка" для вучняў Алекшыцкай сярэдняй школы прайшла інтэлектуальная гульня "Хачу ўсё ведаць аб Канстытуцыі". Бібліятэкар расказала, як і калі ўзнікла Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь,што такое закон, правы і абавязкі грамадзян. Акрэсліла важнасць дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Дзеці ўдзельнічалі ў гульні, якая складалася з заданняў рознай складанасці: «Свет права», «Казка - хлусня, ды ў ёй намёк», «Дзяржаўныя святы», «Значэнні слоў» і «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь». 

На прыкладах герояў і персанажаў вызначалі долю адказнасці за тое ці іншае дзеянне. Зачытвалі з прававых дакументаў, спасылаючыся на артыкул закона і вызначалі ступень адказнасці. Спрачаліся, кожны мог выказаць сваю думку і паказаць ступень інтэлекту. Прысутныя праявілі высокую прававую эрудыцыю. Вызначылі пераможцу - ім стаў Павел Малашка. Яму ўручылі грамату, як лепшаму эрудыту. Вельмі добра паказалі свае веды: Святлана Латаш, Ярак Савіцкі, Арцём Бубен. Напрыканцы ўсе вучні атрымалі “Памятка школьніку”.