12.03.2021г. Тэматычны час “Патрыятызм – вышэйшы грамадзянскі абавязак”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для вучняў мясцовай школы тэматычны час “Патрыятызм – вышэйшы грамадзянскі абавязак” (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Бібліятэкар расказала пра гісторыю дзяржаўнага свята. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што з’яўленне незалежнай дзяржавы, Рэспубліка Беларусь, з’яўляецца заканамерным этапам гістарычнага развіцця. 15 сакавіка – гэта памятны дзень прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завем сябе беларусамі.