Да Сусветнага дня вады, які адзначаецца 22 сакавіка, у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў экалагічны ўрок “Вада – гэта жыццё”. Бібліятэкары падрыхтавалі паведамленне аб гісторыі ўзнікнення свята, значэнні вады ў жыцці чалавека, класіфікацыі вады па яе месцазнаходжанню ў прыродзе. На прыканцы сустрэчы для ўдзельнікаў былі прапанаваны цікавыя звесткі аб вадзе, загадкі. Асаблівы інтарэс выклікала абмеркаванне пытанняў аб ахове водных рэсурсаў і іх забруджванні.