19.03.2021г. Экалагічны рэпартаж “Цуды на лясной сцежцы”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” адбыўся экалагічны рэпартаж “Цуды на лясной сцежцы”, прымеркаваны да Сусветнага дня леса. З мэтай пашырэння ведаў дзяцей аб лесе, яго насельніках была праведзена гутарка з гульнёвай праграмай. У пачатку гутаркі было адзначана, што Сусветны дзень лесу - прысвечаны праблемам экалогіі, гэтая дата дае магчымасць нагадаць чалавецтву пра важнасць лесу на планеце і яшчэ раз задумацца пра будучыню.

Далей дзецям было прапанавана прыняць удзел у конкурсах і праверыць свае веды аб раслінным і жывёльным свеце лесу і расказаць чым лес дапамагае чалавеку. Дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, у бліц-апытанні ўспомнілі чырвонакніжных насельнікаў беларускіх лясоў. У завяршэнні мерапрыемства дзеці ўспомнілі правілы паводзін у лесе, і зрабілі выснову, што лес трэба берагчы.