Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

22.03.2021г. Кніжная выстава “Гучаць Званы Хатыні”. Час памяці “Хатынь”.

22 сакавіка спаўняецца 78 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў Хатыні. Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей. Жудасныя падзеі гэтай вясны да гэтага часу болем адгукаюцца ў сэрцах беларусаў.Да Дня памяці ахвяр вёскі Хатынь на абанеменце  раённай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Гучаць Званы Хатыні” і праведзены агляд літаратуры.Навучэнцы Вялікабераставіцкай сярэдняй  школы былі запрошаны на мерапрыемства - час памяці “Хатынь”. Яны  даведаліся пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь і той жудаснай трагедыі, якая спасцігла жыхароў вёскі. Гучалі сведчанні з пратаколаў допыту тых, хто выжыў у гэтай страшнай трагедыі.Колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. Полымя Хатыні абпальвае нашы сэрцы, нагадваючы аб тым, што трэба берагчы мір і спакой на роднай зямлі.