Да Сусветнага дня водных рэсурсаў у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экалагічная віктарына-падарожжа “H2O ў аснове ўсяго!”. Наведвальнікі змаглі здзейсніць падарожжа па краіне яе вялікасці Вады, даведаліся пра ваду як крыніцу ўсяго жывога, аб цікавых і дзіўных фактах звязаных з вадой, пра значэнне вады ў жыцці чалавека. Навучэнцы даведаліся, якая вада “жывая”, а якая “мёртвая”, аб важнай уласцівасці вады запамінаць інфармацыю, а таксама многае іншае. У ходзе мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, прымаўкі аб вадзе, адказвалі на пытанні віктарыны. На прыканцы мерапрыемства праглядзелі мультфільм “Беражыце воду”.