22 сакавіка ў Беларусі ўспамінаюць журботную дату. 78 гадоў таму разам з усімі жыхарамі фашысты спалілі вёску Хатынь. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў. Праз 26 гадоў на месцы трагедыі адкрылі мемарыял, які стаў сімвалам памяці мірных ахвяр усіх так званых «вогненных вёсак». Тут створаны адзіныя ў свеце могілкі, на якіх сімвалічна пахавалі 186 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні. Не абмінула гэтая бяда і Бераставіцкі раён. У гады вайны фашыстамі была спалена вёска Верхаўляны. У вёсцы Верхаўляны прайшоў мітынг-рэквіем “Трагедыя спаленай вёскі”.