Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.03.2021г. Інфармацыйная гадзіна “Братэрства народаў: Беларусь і Расія”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйная гадзіна “Братэрства народаў: Беларусь і Расія” з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення міралюбнасці, прыняцця і разумення іншых людзей, уменні пазітыўна з імі ўзаемадзейнічаць, павагі і прызнання да сябе і да людзей, да іх культуры; выявіць агульнае ў гісторыі і культуры Расіі і Беларусі. Жадаючыя змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, прысвечанай да Году народнага адзінства “Беларусь і Расія – краіны сяброўства”.