26.03.2021г. Акцыя "Час Зямлі"

Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” далучылася да Міжнароднай акцыі "Час Зямлі". Акцыя праводзіцца з мэтай павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве эканоміі і беражлівасці. Бібліятэкар прапанавала наведвальнікам бібліятэкі і жыхарам аг. Пагранічны прыняць удзел у акцыі і адключыць святло і электрычныя прыборы 27 сакавіка на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30.