02.04.2021г. “Казачны чэмпіянат” да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў “Казачны чэмпіянат”. Юныя чытачы бібліятэкі і выхаванцы дзіцячага садка «Церамок» прымалі самы актыўны ўдзел, на працягу ўсяго мерапрыемства збіралі казачныя пазлы, адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні. Задорна і весела адказвалі на пытанні літаратурнай гульні “Даскажы слова”, “Назаві казку і героя казкі”, “Дапоўні імя”. Тут удзельнікі спаборнічалі ў галіне самага прыгожага і чароўнага літаратурнага жанра – у веданні казак.

Радавала тое, што юным чытачам вельмі добра знаёмы казкі: будзь то рускія народныя або творы замежных пісьменнікаў. У рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі былі адзначаны актыўныя чытачы бібліятэкі Грышкевіч Дзіяна, Дземідзік Анастасія, Карытка Караліна, Семаковіч Анастасія, Анісеня Надзея і Лебедзь Антон. Была наладжанна выстава - знаёмства “З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры”.