Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала інфармацыйная паліца “Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс”. Работнікі бібліятэкі распавялі аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях дзвюх краін, а з агляду перыядычных выданняў наведвальнікі маглі даведацца аб сумесных дасягненнях у вобласці медыцыны, эканомікі і культуры.