Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

03.04.2021г. Выстава-знаёмства, бібліяграфічны агляд літаратуры “З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры”

З 29.03 па 3.04 у філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" праходзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Тыдзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. Юныя аматары чытання атрымлівалі задавальненне ад удзелу ў разнастайных інтэрактыўных гульнях і чытанні ўслых любімых дзіцячых кніг. Дзеці і падлеткі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Таксама на працягу Тыдня дзеці знаёміліся з кніжнай выставай “З дзіцячых гадоў і назаўжды - кнігі лепшыя сябры”, на якой былі прадстаўлены кнігі любімых пісьменнікаў . На выставе дзеці маглі выбраць кнігу для душы.