Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

06.04.2021г. Практычныя заняткі «Парады доктара Апчхі»

На чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла практычныя заняткі «Парады доктара Апчхі». У госці да дзяцей прыбег Зайка і прынёс мяшочак з таямнічымі рэчамі, прызначэнне якіх павінны былі адгадаць юныя чамучкі. Вушасцік так спадабаўся дзецям, што разам з ім яны з задавальненнем зрабілі ранішнюю зарадку, паслухалі казку  і адказалі на пытанні бібліятэкара.