Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх
канцлагераў у раённай бібліятэцы падрыхтавана кніжная выстава “Генацыд на
Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з кнігамі аб адной з самых
трагічных старонак гісторыі Другой сусветнай вайны – масавай гібелі мірнага
насельніцтва ў лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі.