Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

13.04.2021г. Падарожжа ў гісторыю “Беларусь сінявокая”

Да Года народнага адзінства ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося падарожжа ў гісторыю пад назвай “Беларусь сінявокая”. Падчас мерапрыемства навучэнцы пашырылі свае веды аб водных багаццях нашай краіны, пазнаёміліся з прыродаахоўнай дзейнасцю чалавека. Наведвальнікі распавядалі аб сваіх падарожжах па Беларусі падчас летніх канікул, дзяліліся ўражаннямі аб самых прыгожых мясцінах нашай краіны. Прынялі ўдзел у гульні “Знайдзі пару” і актыўна адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны “Мая Беларусь”. На прыканцы мерапрыемства паглядзелі фільм “Заповедными тропами белорусской земли”.