16.04.2021г. Пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў казачны свет”

У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана пазнавальна-інтэлектуальная гульня “Падарожжа ў казачны свет”. Дзеці з задавальненнем акунуліся ў атмасферу казачнага свету, дзе разам з героямі вядомых казак разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўнялі радок любімай казкі працягам і яшчэ раз упэўніліся, што “Сказка ложь, да в ней намёк – добру молодцу урок”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай “Казка дзверы адчыняе”. Прадоўжылася мерапрыемства гульнявой праграмай. Кожны ўдзельнік атрымаў салодкія пачастункі.