17.04.2021г. Кніжная выстава-агляд “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі”

Да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава-агляд “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Беларусі”. Бібліятэкар распавяла, што Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў традыцыйна адзначаюць 18 красавіка, пачынаючы з 1984 года, што гэта свята неабходнае для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і абароны нашай культурнай спадчыны. Таксама наведвальнікі даведаліся, што ў Бераставіцкім раёне знаходзяцца 8 аб’ектаў, якія ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.