23 красавіка адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння беларускага
пісьменніка Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Пясняр зачараванага краю”. Наведвальнікі
бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам
пісьменніка.