Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.03.2021г. Кніжная выстава, бібліяграфічны прагляд літаратуры “На струнах душы: жыццё і творчасць Змітрака Бядулі”

З 19 па 24 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, беларускага паэта і празаіка, мовазнаўцы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, раскрыла тэму дзяцінства ў яго творах, якія выклікаюць значную цікавасць. Перад наведвальнікамі паўсталі вобразы дзяцей: працавітыя хлопчыкі з апавядання “Малыя дрывасекі”, смешны Андрэйка з апавядання “Летапісцы”, загадкавы Сцяпанка з апавядання “Велікодныя яйкі”. Гэтыя і іншыя творы пісьменніка ў бібліятэцы былі прадстаўлены на юбілейнай выставе “На струнах душы: жыццё і творчасць Змітрака Бядулі”. Звярнула на іх ўвагу дзяцей бібліятэкар з дапамогай агляда літаратуры.