05.05.2021г. Гадзіна памяці “Полымя вашых сэрцаў – гэта вечны агонь”

 У  рамках абласнога бібліятэчнага  дня «Мы – гэта памяць» бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з мясцовай школай правяла гадзіну памяці “Полымя вашых сэрцаў – гэта вечны агонь”. Бібліятэкар звярнула ўвагу наведвальнікаў на той факт, што з кожным годам усё менш застаецца жывых сведак тых падзей і важна захаваць памяць пра герояў баёў і працаўніках тылу ў сэрцах маладога пакалення. Таксама бібліятэкар пазнаёміла прысутных з фотавыставай “Воіны – землякі”.