Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.05.2021г. Бібліяграфічны ўрок "Знаемства з бібліятэкай"

У бібліятэцы адбыўся бібліяграфічны ўрок для маленькіх чытачоў, вучняў 1 класа мясцовай школы, "Знаемства з бібліятэкай". Што такое каталог і картатэка,  у якім парадку стаяць кнігі на паліцах, навошта патрэбны выстаўкі - на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказы юныя чытачы.