Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.05.2021г. Урок мужнасці “Беларусь гераічная”

Бібліятэка ў рамках абласнога дня “Мы – гэта памяць” правяла ўрок мужнасці “Беларусь гераічная”. Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць мае пачатак, але не мае канца. Пакуль жыве ў нашых сэрцах памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, пакуль гісторыі пра яе мы перадаем нашым дзецям, жывымі застаюцца ўсе ваяваўшыя. Вялікай сілай памяці валодаюць кнігі. З іх дапамогай захаваецца памяць для многіх пакаленняў.