07.05.2021г. Відэаўрок “Дзяржаўныя сімвалы краіны”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў відэаўрок “Дзяржаўныя сімвалы краіны”. Бібліятэкар расказала навучэнцам, якім быў шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў якіх выпадках падымаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні. На прыканцы мерапрыемства для замацавання ведаў, навучэнцы прагледзелі фільм “Афіцыйныя і неафіцыйныя сімвалы Беларусі”.