Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.05.2021г. Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць у вяках”

Напярэдадні Дня Перамогі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць у вяках”. Для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя бібліятэкары правялі прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі з элементамі інсталяцыі “Вечны агонь памяці”, прысвечаную Дню Перамогі. Дзяцей зацікавілі кніжныя ілюстраваныя выданні аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама набор армейскай пасуды і каска, якія былі прадстаўлены на выставе-інсталяцыі. Гістарычны экскурс “Подзвіг і адзінства беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” акунуў прысутных у падзеі суровых ваенных гадоў на тэрыторыі Беларусі.  

         Прадоўжыла Дзень інфармацыі акцыя “Чытаем разам вершы пра вайну”, падчас якой дзеці чыталі вершы і ўрыўкі з твораў пра вялікую Айчынную вайну.

         У завяршэнне Дня інфармацыі навучэнцы падтрымалі абласную бібліятэчную акцыю “Мы - гэта памяць” і ўшанавалі памяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Бераставіччыны.