Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.05.2021г. Патрыятычная гадзіна “Доўгія вёрсты вайны”

Напярэдадні Дня Перамогі ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшла патрыятычная гадзіна “Доўгія вёрсты вайны”.  Бібліятэкар распавяла навучэнцам пра доўгі шлях савецкага народа да Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 1418 дзён пакутлівых пакут, масавага гераізму на фронце і ў тыле, бяспрыкладнага подзвігу, як на барацьбу з фашызмам разам з дарослымі падняліся звычайныя школьнікі, якія сталі падпольшчыкамі і партызанамі. У ходзе мерапрыемства гучалі вершы Пятруся Броўкі, Міхася Клімковіча,  Булата Акуджавы, Пятра Глебкі, Пімена Панчанкі і інш. Наведвальнікам былі прапанаваныя відэафрагменты аб бітвах ў ВАВ. Вялікі інтарэс выклікала кніжная выстава твораў аб вайне. Бібліятэкар распавяла пра творчасць пісьменнікаў-франтавікоў, якія ўзнавілі подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне праз мастацкія творы. Пісьменнікі-франтавікі праз свае творы з'явіліся магутнай  зброяй у барацьбе з фашызмам. Вайна прайшла праз кожную сям'ю і таму мы павінны памятаць аб загінуўшых абаронцах нашай Радзімы.