Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

07.05.2021г. Гучныя чытанні “Подзвіг на вякі”

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” адбыліся гучныя чытанні “Подзвіг на вякі”, прысвечаныя да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мэтай мерапрыемства было зацікавіць дзяцей да чытання мастацкай тэматычнай літаратуры.