Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

08.05.2021г. Літаратурна-музыкальная кампазіцыя "Паклон вам, героі вайны"

Немагчыма выказать словамі тыя пачуцці, якія выклікаюць у нас салдаты Вялікай айчыннай...З  нагоды дня Перамогі 8 мая  у Старадварэцкай бібліятэцы  адбылася літаратурна-музыкальная кампазіцыя "Паклон вам, героі вайны". Гучалі вершы і песні. Мерапрыемства наведаў удзельнік ваенных дзянняў у Афганістане Шаўчэня Віктар Мікалаевіч, які сказаў некалькі слоў дзецям аб неабходнасці захоўваць мір, аб недапушчальнасці вайны, як найвялікшага зла.