10.05.2021г. Чытальная зала на адкрытым паветры “Памяць вогненных гадоў” ў рамках раённага свята, прысвечанага Дню Перамогі.

9 мая, у Дзень Перамогі, ў гарадскім парку “500-годдзя Вялікай Бераставіцы” дзейнічала святочная пляцоўка з кніжнай выставай “Вечны агонь Перамогі” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліятэкары падрыхтавалі 49 кніг і альбомаў, прысвечаных Дню Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама працавала чытальная зала на адкрытым паветры, дзе наведвальнікі любога ўзросту маглі азнаёміцца з цікавымі ілюстраванымі выданнямі, пачытаць вершы аб Вялікай Айчыннай вайне ў зборніку “Памяць вогненных гадоў”.