Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

13.05.2021г. Экскурсія для навучэнцаў Бераставіцкага ліцэя “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”

Для навучэнцаў І курса Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі краязнаўчую экскурсію “Па старонках гісторыі Бераставіцкага краю”, падчас якой дзеці атрымалі кароткую інфармацыю па гісторыі краю, пазнаёміліся з імёнамі славутых людзей Бераставіччыны. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена фотагалерэя “Фотаімгненні для нашчадкаў”, на якой змешчаны фотаздымкі краявідаў і жыхароў  Бераставіччыны, зробленыя ў пачатку ХХ стагоддзя. Дзяцей асабліва зацікавілі фота страчанай спадчыны Бераставіцкага краю.