15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень
сям’і. Свята было заснавана ў 1993 годзе па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі
ААН. Немалаважную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага
выхавання сям’і, яе ўмацавання адыгрывае кніга, бібліятэка. Супрацоўнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага вядуць значную работу па
ўмацаванню сямейных адносін, прапагандзе сямейных каштоўнасцяў і арганізацыі
сямейнага вольнага часу. Арганізуюць індывідуальную і культурна-масавую дзейнасць:
арганізуюць мастацкія выставы, распрацоўваюць мерапрыемствы он-лайн, афармляюць
кніжныя выставы, тэматычныя паліцы і прагляды літаратуры. Для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка
дабра” біліятэкары арганізавалі пазнавальна-забаўляльную праграму “Сем Я – гэта
сям’я”, падчас якой прапанавалі маладым людзям паўдзельнічаць у конкурсах і
гульнях. Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні
віктарыны. У выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі песні, прысвечаныя
сям’і і вернасці.