15.05.2021г. Кніжная выстава “Міхаіл Булгакаў: лёс і кнігі”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося знаёмства з творчасцю Міхаіла Булгакава. Да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка была аформлена кніжная выстава “Міхаіл Булгакаў: лёс і кнігі”. Удзельнікі даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця пісьменніка, пра яго лёс і творчыя пошукі, што глыбока іх зацікавіла і дазволіла ім па-іншаму аднесціся да некаторых твораў пісьменніка і ацаніць іх. Міхаіл Булгакаў і па гэты час застаецца адным з самых папулярных пісьменнікаў. Сучасным чытачам мы раім пазнаёміцца з літаратурнымі творамі аўтара і адкрыць новыя каштоўнасці, якія ўтойваюцца ў іх глыбінях.