Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

15.05.2021г. Забаўляльная праграма “Мая дружная сям’я”

Да Міжнароднага дня сям’і ў аг. Масаляны была арганізавана цікавая забаўляльная праграма “Мая дружная сям’я”. Дзеці мясцовай школы паказалі невялікі канцэрт для дарослых, прымалі ўдзел у розных цікавых конкурсах. Адміністрацыя РУСП “Масаляны” арганізавала для дзяцей салодкі стол. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай і сцен-газетай да свята сям’і.