Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

28.05.2021г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Дамавічок”

Кінусайга —   разнастайнасць   аматарскага   мастацтва,   стварэнне мастацкіх вырабаў (падабенства мазаікі) з рознакаляровых абрэзкаў тканіны. У   тэхніцы   кінусайга   ўдзельніцы  дзіцячага   аматарскага   аб’яднання “Дамавічок”   філіяла   “Пагранічная   сельская   бібліятэка”  паспрабавалі вырабіць пано “Прыгожае маленства”.